Позна ўвечары 6 мая супрацоўнікі АМАП атрымалі паведамленне аб пранікненні невядомага чалавека на ахоўны аб'ект па вуліцы Старынаўскай у Мінску. Прыбыўшы на месца, яны падняліся на дах, дзе знайшлі п'янага дэбашыра з вельмі дзіўным наборам рэчаў пры сабе, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Паведамляецца, што на даху будынка праваахоўнікі знайшлі маладога чалавека, пры якім меліся 2 аўтамагнітолы, частка касавага апарата і бутэлька растваральніка. Устаноўлена, што затрыманы — 23-гадовы беспрацоўны мінчук. Падчас інцыдэнту ён быў п'яны.

Патлумачыць супрацоўнікам міліцыі, як менавіта і навошта ён забраўся на дах ахоўнага аб'екта, хлопец не змог. Як і не змог расказаць, адкуль пры ім такі дзіўны набор рэчаў. Для далейшых разбораў мінчука даставілі ў Першамайскае РУУС сталіцы. Там быў складзены пратакол па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 205 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Крадзеж).

Дарэчы, утрыманне алкаголю ў крыві затрыманага склала 1,4 праміле. Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?