Прадстаяцель Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Ануфрый не падняўся на ўрачыстым пасяджэнні Вярхоўнай Рады падчас чытання імёнаў байцоў АТА, нібыта каб падкрэсліць, што трэба неадкладна спыніць вайну.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы УПЦ (МП).

«Падчас прамовы прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі прысутныя стоячы віталі імёны тых, хто быў угаранаваны званнем Героя Украіны за ўдзел у абароне Айчыны на Усходзе нашай дзяржавы. Вялебны Мітрапаліт Ануфрый не адрэагаваў на гэтую прамову гэтак жа, як і ўсе іншыя госці і ўдзельнікі ўрачыстага пасяджэння, каб падкрэсліць — трэба неадкладна спыніць вайну!», — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?