Актывісты ініцыятывы «Пошуг» намалявалі ў Мінску графіці, прысвечанае 9 Мая, і выказалі сваё меркаванне адносна гэтай даты.

«Сёння ўся краіна ў чарговы раз «па будзільніку» стане ўзгадваць тых, хто ваяваў на ўсім вядомай вайне. Сёння ўся краіна ў чарговы раз будзе казаць пра «незалежнасць». Сёння ўся краіна, як ашалелая, пад грукат гусеніц танкаў на парадзе ў цэнтры Менска, будзе скалынаць паветра кулакамі і пагражаць «ворагам» ва ўсіх напрамках. Сёння ўся краіна ў чарговы раз у п'яным чадзе забудзе аб сапраўдным болі і слязах вайны, у тытунёвым дыме заплюшчыць вочы і не ўбачыць, што па ўсім свеце людзі працягваюць гінуць за брудныя грошы, нафту, чужы дабрабыт і сытае жыццё тых, каму да нас няма ніякай справы, як няма справы і да нашай уяўнай «незалежнасці». Сёння ўся краіна ў чарговы раз плюне тры разы праз левае плячо і скажа: «Абы не было вайны»…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?