У Мінску, Брэсцкай крэпасці і абласных цэнтрах 9 мая ў 22.00 трыццаццю артылерыйскімі залпамі будзе дадзены святочны салют.
Плануецца, што ў Мінску салют пройдзе ў шасці месцах:
- у парку імя 50-годдзя Перамогі,
- на пустцы недалёка ад вуліцы Прыгараднай,
- на тэрыторыі аэрапорта Мінск-1,
- у раёне Чыжоўскіх могілак,
- на паўночна-заходнім беразе вадасховішча Дразды;
- у ваенным гарадку ва Уруччы.