У прыватнасці, падпісана генеральнае крэдытнае пагадненне паміж Банкамі развіцця Беларусі і Кітая аб прадастаўленні крэдыту ў памеры 700 млн даляраў.

«Па крэдытнай дамове рэсурсы выдзяляюцца на тэрмін да 15 гадоў, уключаючы пяцігадовы льготны перыяд. Гэта доўгія грошы. Эфектыўная стаўка не перавысіць 4,7% гадавых. Атрымаць доўгія грошы пад такія працэнтныя стаўкі сёння, вядома, вельмі выгадна», — адзначыў у каментары журналістам старшыня праўлення Банка развіцця Беларусі Сяргей Румас. БРРБ таксама падпісаў мемарандум з Дзяржаўным банкам развіцця КНР аб стварэнні сумеснага рабочага офіса.

Акрамя таго, падпісана крэдытнае пагадненне паміж Дзяржаўным банкам развіцця Кітая і «Беларусбанкам» аб прадастаўленні крэдыту ў памеры 300 млн долараў.

Падпісаны пакет крэдытных пагадненняў паміж урадам Беларусі ў асобе Міністэрства фінансаў і Эксімбанкам Кітая аб прыцягненні льготных крэдытаў для фінансавання будаўніцтва ўнутранай інфраструктуры Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, ўзвядзення новага завода «БелДжы» і рэканструкцыі падстанцыі напружаннем 330/110/10 кВ «Мінск-Паўночная».

Таксама падпісаны пакет крэдытных пагадненняў паміж Беларускай чыгункай і Эксімбанкам Кітая для фінансавання інвестыцыйных праектаў «Абнаўленне рухомага саставу БЧ. Набыццё 8 электравозаў», «Электрыфікацыя ўчастка чыгункі Маладзечна — Гудагай», «Абнаўленне рухомага саставу БЧ. Набыццё 10 электравозаў». Раней прэс-служба Беларускай чыгункі паведамляла, што агульная сума крэдытаў на гэтыя праекты складзе каля 175 млн даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?