Кітай выдзеліць Беларусі больш за $ 7 млрд крэдытаў. Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі падчас Беларуска-кітайскага міжрэгіянальнага бізнес-форуму.

«Кітайскі бок прадастаўляе два вельмі значныя для нас крэдыты: $3 млрд — гэта льготнае крэдытаванне і $4 млрд — гэта камерцыйны крэдыт нашым банкам для фінансавання бізнэс-праектаў», — сказаў міністр.

Акрамя таго, ён адзначыў, што 10 мая кітайскі лідар агучыў інфармацыю аб даванні Беларусі гранта — тэхнічнай дапамогі ў памеры 800 млн юаняў на тры гады. Тэхнічная дапамога будзе накіравана перш за ўсё на сацыяльныя праекты, у тым ліку будаўніцтва жылля. Крэдытныя рэсурсы будуць накіраваны ў тым ліку на развіццё інфраструктуры, праекты малога і сярэдняга бізнесу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?