Грамадства66

Былыя журналісты газеты «Белорусы и рынок» прэзентавалі ўласны сайт

Рэсурс пад назвай belrynok.by стаў працаваць сёння, 11 мая.

У заяве, змешчанай на новым сайце, адзначаецца:

«Мы вітаем вас на сайце Белрынок, дзе разлічваем сустрэць нашых старых і новых сяброў. Мы — гэта каманда, якая 20 гадоў працавала ў эканамічным тыднёвіку «Беларускі рынак» (пасля - «Белорусы и рынок»). Газета «Белорусы и рынок» спыніла працу ў звыклым вам фармаце, і сёння новы нумар выйдзе без нашых імёнаў і артыкулаў. Амаль уся рэдакцыя — журналісты, якія доўгія гады знаходзілі для вас навіны, пісалі аналітыку, і спецыялісты, якія гэтыя матэрыялы вычытвалі і рыхтавалі да друку, — звольніліся самі або былі звольненыя.

Мы сышлі, бо са зменай кіраўніцтва, рэдакцыйнай палітыкі і тэматыкі гэта ўжо больш не наша газета.

(…) 

Мы прыйшлі сюды з надзеяй і жаданнем стварыць у Беларусі новае СМІ, заснаванае на журналісцкай ініцыятыве. Мы прыйшлі, бо выбіраем якасную, праўдзівую журналістыку. І хочам стаць тэрыторыяй незалежнага экспертнага меркавання і здаровага сэнсу. Мы прыйшлі, бо выбіраем Свабоду. Свабоду слова».

***

З выдання «Белорусы и рынок» сышла большая частка калектыву. Нагодай стала змена акцыянера і галоўнага рэдактара газеты. Выданне пакінулі ўсе вядомыя журналісты: Таццяна Манёнак, Паўлюк Быкоўскі, Аляксандр Алесін, Ірына Крыловіч і іншыя, агулам больш за дзесяць чалавек. Па словах журналістаў, ім не падышла тая кантэнтная палітыка, якую ім прапанавала новае кіраўніцтва.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому23

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:010

Новыя куміры мінскай моладзі — гурт «Барысаўскі тракт»25

Ціханоўская: Наўрад ці атрымаецца аднавіць той аб'ём падтрымкі, які беларусы страцілі ў сувязі з новай амерыканскай палітыкай19

Трамп анансаваў вызваленне закладнікаў у Газе ў пачатку наступнага тыдня4

У мінскім парку з'явіліся незвычайныя скульптуры з дрэва і металу ФОТЫ3

82‑гадовая кітаянка лячылася жывымі жабамі. Гэта ледзь не вылезла ёй бокам

Чэмпіянат свету па футболе 2034 года могуць правесці ў 2035-м1

У Брагіне завуч гімназіі ідэалагічна адсправаздачылася ФОТА ўласнай дачкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін27

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць