Былы галоўны трэнер краснадарскай «Кубані» беларус Віктар Ганчарэнка і галоўны трэнер «Растова» Курбан Бердыеў з'яўляюцца асноўнымі прэтэндэнтамі на пасаду галоўнага трэнера маскоўскага «Лакаматыва» пасля адстаўкі Міадрага Божавіча.

«Кіраўніцтва клуба разглядае некалькі кандыдатур, але асноўнымі на гэты момант з'яўляюцца Курбан Бердыеў і Віктар Ганчарэнка. Менавіта ім аддаецца перавага, прычым у абодвух свае плюсы і выбар чакае няпросты», — распавяла крыніца, знаёмая з сітуацыяй, піша Tribuna.com са спасылкай на Р-спорт.

Цікава, што да верасня 2014 г. «Лакаматыў» трэніраваў іншы беларускі спецыяліст — Леанід Кучук, які ў лістападзе 2014 г. прыйшоў у «Кубань» на месца звольненага Віктара Ганчарэнкі. Гэта перамяшчэнне выклікала шквал асуджэння, як і ў журналісцкім і заўзятарскім асяроддзі, так і ў трэнерскім цэху.

«Лакаматыў» за тры туры да фінішу чэмпіянату Расіі займае 7-ы радок, «Кубань» — 9-я з адставаннем ў сем ачкоў ад чыгуначнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0