Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, каля 22.30 6 мая ў гандлёвым цэнтры па вуліцы Каменнагорскай невядомы малады чалавек выкраў дзіцячы зоамабіль коштам каля 15 млн. рублёў.
Камеры відэаназірання выявілі хлопца ў сінім спартыўным касцюме, які, размаўляючы па мабільным тэлефоне, прысеў на дзіцячы электрамабіль.
Асядлаўшы «медзведзяня», ён, адпіхваючыся нагамі, пакатаўся па фае, затым накіраваўся да выхаду з гандлёвага цэнтра і пасля — на вуліцу.
На гэтым жа «транспартным сродку» злачынца скрыўся ў невядомым напрамку.
Міліцыя заклікае грамадзян, якія пазналі гэтага чалавека, паведаміць аб гэтым. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.