У рамках XV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы‑кірмашу «Кнігі Беларусі — 2008», якая праходзіла 6—10 лютага, былі прэзэнтаваныя новыя кнігі выдавецтва «Pro Christo». Айцец Артур Папроцкі як складальнік прадставіў малітоўнік за памерлых «Вечны адпачынак, дай ім, Пане». Гэта першае выданне такога роду малітоўніка на беларускай мове ў Беларусі. Ён змяшчае шэраг малітваў і набажэнстваў, а таксама інфармацыю пра тое, як падрыхтавацца да споведзі, да сакрамэнту намашчэння хворых і інш.

«Ойча наш» — так называецца новы цыкл вершаў‑малітваў вядомай паэткі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Дануты Бічэль, — невялічкая кніжачка, якая была нядаўна выдадзена ў выдавецтве.

Напярэдадні выставы выйшла кніга вядомай аўстрыйскай пісьменніцы Ленэ Майер Скуманц «Бэтлеемская Зорка» — кніга, у якой змешчаны цікавыя калядныя гісторыі, п’есы, вершы.

Паводле Catholic.By

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0