28-гадовы палітык Юка-Маці Ромпайнен прысуджаны да пажыццёвага зняволення за забойства 58-гадовай імігранткі, якая ў 1990 г. прыехала ў Фінляндыю з СССР.

Па версіі боку абвінавачвання, падставай да забойства стала раптоўная сварка: палітык выгульваў сваіх сабак і груба абыходзіўся з імі, а жанчына паспрабавала спыніць яго, чым і выклікала агрэсію. У выніку, лічыць абвінавачванне, Ромпайнен збіў яе да несвядомага стану, пасля чаго адвёў сабак дадому, вярнуўся на месца злачынства, пагрузіў жанчыну ў машыну і скінуў у ваду. Як мяркуецца, у той момант яна яшчэ была жывая.

Сам палітык адмаўляў, што здзейсніў наўмыснае забойства, і тлумачыў тое, што адбылося, прыступам гневу, які здарыўся з ім на фоне працяглай дэпрэсіі. Аднак экспертыза пацвердзіла, што Ромпайнен быў цалкам свядомы ў момант здзяйснення злачынства.

Юка-Маці Ромпайнен з'яўляецца сябрам моладзевага крыла фінскай Нацыянальнай кааліцыйнай партыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?