У Гомелі 9 мая прыкладна ў 19.00 на асфальце пад пешаходным мостам, які злучае мікрараёны Стары Аэрадром і Сельмашаўскі, была знойдзена траўмаваная 22-гадовая студэнтка адной з ВНУ. 

Як паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама, паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчына скінулася з моста, спрабуючы ўчыніць суіцыд. Пацярпелая з дыягназам «спалучаная траўма» дастаўлена ў рэанімацыю. 

Праваахоўныя органы праводзяць праверку па гэтым факце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?