Брытанскі прынц Гары заявіў, што хацеў бы ажаніцца і завесці дзяцей у бліжэйшы час, але пакуль не сустрэў падыходзячай жанчыны. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю тэлеканалу SkyNews.

mirror.co.uk

mirror.co.uk

Прынц таксама адзначыў, што яго выбранніца павінна быць гатовая падзяліць з ім ціск, які адчуваюць публічныя людзі.

У чэрвені унук каралевы Лізаветы II завяршае службу ў войску, якая доўжылася 10 гадоў. Пасля звальнення ён мае намер засяродзіцца на ўдзеле ў гуманітарных місіях у Афрыцы.

У лютым брытанскія СМІ паведамілі, што 30-гадовы Гары таемна сустракаецца з 24-гадовай актрысай Эмай Уотсан. Паводле дадзеных прэсы, прынц першым выказаў жаданне пазнаёміцца з зоркай фільмаў пра Гары Потэра, запрасіўшы яе на вечарынку праз агульных знаёмых.

У красавіку мінулага года прынц Гары растаўся са сваёй сяброўкай Крэсідай Бонас пасля двух гадоў стасункаў. Да разрыву пару часта бачылі разам на розных грамадскіх мерапрыемствах і на адпачынку, ім прадказвалі хуткія заручыны. Адной з прычын растання СМІ назвалі намер дзяўчыны засяродзіцца на кар'еры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?