У матчы 5-га тура чэмпіянату краіны «Дынама» разграміла «Мінск» з лікам 3:0 (Бечырай — 2, Файіч).

Гэта другая запар перамога дынамаўцаў, прычым з буйным лікам, пасля таго, як клуб узначаліў Вук Рашавіч. У мінулым туры «Дынама» разграміла «Тарпеда-БелАЗ» (4:0).

Клуб узняўся на 6-е месца ў табліцы. Адставанне ад БАТЭ, у якога пяць перамогаў у пяці матчах, складае сем ачкоў.

У наступным туры 15 мая «Дынама» гуляе дома з «Гранітам», а БАТЭ 16 мая ў гасцях з салігорскім «Шахцёрам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0