З‑за анамальна цёплага надвор’я ў Гомельскай вобласьці рэкі выходзяць зь берагоў

Пад’ём узроўню вады — у сярэднім да 6 сантымэтраў у суткі. Найбольш складаная сытуацыя на невялікіх рэках Палесься і шматлікіх прытоках Прыпяці. Плюсавая тэмпэратура прывяла да раставаньня ледзянога покрыва вадаёмаў, крыгаходу й утварэньня затораў.

Пад’ёму ўзроўню вады спрыялі й дажджы. Да небяспечнага ўзроўню падтапленьня населеных пунктаў і сельскагаспадарчых палеткаў вада пакуль не даходзіць. Паводле ратаўнікоў, сытуацыя пад кантролем, а ў выпадку сур’ёзнай небясьпекі крыгавыя заторы давядзецца разбураць.

Паводле ont.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0