Фота Svenska Freds- och Skiljedomsföreningen.

Фота Svenska Freds- och Skiljedomsföreningen.

Шведскае таварыства міру і арбітражу знайшло крэатыўны спосаб адвадзіць расійскія падводныя лодкі ад Стакгольмскага архіпелага.

Актывісты арганізацыі вырашылі, што на хвалі гамафобіі ў Расіі субмарыны і падводнікаў можна пужаць глыбіннай «гей-мінай». Для гэтага шведы вырабілі прыладу пад назвай «Падводная абаронная сістэма марак-спявак», якая ўяўляе сабою скрыню з неонавым ружовым сілуэтам марака ў бесказырцы і майтках на фоне сэрцаў. На скрыні ёсць надпіс па-расійску «Добро пожаловать в Швецию» і па-англійску «Welcome to Sweden. Gay since 1944» (у 1944 годзе ў Швецыі гамасэксуалізм быў дэкрыміналізаваны).

Фота Svenska Freds- och Skiljedomsföreningen.

Фота Svenska Freds- och Skiljedomsföreningen.

«Гей-міна» не толькі ярка свеціцца ў цемры, але і пасылае азбукай Морзэ сігнал «сюды, калі ты гей».

Падрабязная інфармацыя пра «Марака-спявака» размешчана на адмысловым раздзеле сайта Шведскага таварыства міру і арбітражу.

Фота Svenska Freds- och Skiljedomsföreningen.

Фота Svenska Freds- och Skiljedomsföreningen.

«Марака-спявака» апусцілі на дно заліва Канхольмсф'ярдэн. Менавіта там у кастрычніку 2014 года шведскія ўзброеныя сілы засяклі неапазнаную субмарыну, якую палічылі расійскай. Тады была распачата маштабная аперацыя па пошуку падводнай лодкі, аднак яна скончылася безвынікова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?