У Сэўле цалкам згарэла старажытная драўляная брама гораду: «Вялікія паўднёвыя вароты». Яны зь дзяцінства вядомыя кожнаму жыхару краіны, і лічыліся яе галоўным нацыянальным скарбам.

Пажар пачаўся ў нядзелю ўвечары. Каля 360 пажарнікаў спрабавалі перамагчы агонь, але брама абвалілася, і архітэктурнага помніка застаўся толькі каменны падмурак.

Мяркуецца, што прычынай мог стаць падпал. Паводле сьведкаў, яны бачылі, як у браму ўварваўся невядомы мужчына. Але не выключаецца, што старажытны помнік архітэктуры згарэў праз няспраўнасьць электраправодкі.

«Вялікія паўднёвыя вароты» былі пабудаваныя 610 гадоў таму. Калісьці яны складалі частку сьцяны, якая абкружала стары горад, і служылі галоўным уваходам у старажытную карэйскую сталіцу.

Брама колькі разоў перабудоўвалася, апошні раз — в 2005 г. У 2006 г. помнік архітэктуры ўпершыню быў адчынены для наведваньня — да гэтага ён быў зачынены трамвайнымі шляхамі, якія пабудавалі японскія акупацыйныя ўлады ў 1907 г.

Каб адбудаваць браму спатрэбіцца тры гады, кошт працы ацэньваецца ў 21 млн даляраў.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0