на фота — чарга ў абменнік у Мінску ў снежні 2014 г. падчас г.зв. «валютнага крызісу»

на фота — чарга ў абменнік у Мінску ў снежні 2014 г. падчас г.зв. «валютнага крызісу»

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства па падатках і зборах і Нацбанка, якое 11 мая было зарэгістравана на Нацыянальным прававым партале.

Пералік звестак, якія банкі будуць перадаваць у падатковую, кароткі. У яго ўключылі звесткі, якія ўваходзяць у склад крэдытнай гісторыі, а таксама звесткі пра продаж замежнай валюты. Пастанова ўступіць у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Пра тое, што банкі раскажуць падатковай, колькі валюты купляюць беларусы, ужо казалі летась.

МПЗ другі год звяртае пільную ўвагу на грамадзян, якія пры адсутнасці легальных даходаў купляюць буйныя сумы даляраў і еўра ў абменніках. Напрыклад, пасля супастаўлення выдаткаў і даходаў у 2014 падатак прыйшлося даплаціць 22 тысячам беларусаў. І кожны другі рубель з дадатковых падаткаў казна атрымала менавіта з пакупнікоў валюты.

Нагадаем, з 2011 года купіць валюту ў абменніку ў Беларусі можна толькі па пашпарце.

Цікавасць падатковых органаў да звестак, якія ўтрымліваюцца ў крэдытных гісторыях беларусаў, звязаныя з так званым падаткам на даўгі. Яго прыходзіцца выплачваць тым грамадзянам, якія атрымліваюць маленькі заробак, але пры гэтым здзейснілі буйныя пакупкі ў доўг: напрыклад, узялі крэдыт у беларускім банку, а таксама ў знаёмых або замежных грамадзян (арганізацый).

З пачатку года такі падатак заплацілі ўжо 366 беларусаў. Сума склала 4 мільярды рублёў. Дарэчы, падатак плаціцца толькі з тых даўгоў, па якіх беларусы яшчэ не разлічыліся. Калі грамадзянін верне доўг і прадаставіць пра гэта звесткі, то выплачаны падатак яму вернуць. Прад'явіць новы падатак могуць у тым ліку і за даўгі мінулых гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?