У Магілёўскім раёне супрацоўнікі міліцыі затрымалі 32-гадовага мясцовага жыхара, які падазраецца ў крадзяжы прадуктовага пакета, выдадзенага мясцовым райвыканкамам 92-гадоваму ветэрану вайны. 

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама, злачынства ўчынена напярэдадні 9 мая. Ветэрану з вёскі Косцінка Магілёўскага раёна ва ўрачыстай абстаноўцы ў сельсавеце ўручылі юбілейны медаль «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945» і прадуктовы пакет з мясной прадукцыяй. Вечарам таго ж дня да пажылога чалавека зайшоў яго знаёмы мужчына. 

Як сцвярджаюць у міліцыі, падазраваны, выбраўшы момант, калі гаспадар адцягнуўся, непрыкметна выкраў прадукты з халадзільніка. Выявіўшы прапажу, ветэран звярнуўся па дапамогу ў міліцыю. Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Магілёўскага РАУС у той жа дзень затрымалі мяркуемага злачынцу.

У дачыненні да раней судзімага жыхара Магілёўскага раёна распачата справа па ч. 2 арт. 205 (крадзеж) КК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?