Электронныя віншаванні з Днём святога Валянціна могуць несці камп’ютарны вірус. У прыватнасці, міжнародныя эксперты папярэджваюць пра нашэсце віруса Storm.

Па дадзеных адмыслоўцаў, ім ужо заражаныя дзесяткі мільёнаў камп’ютараў па ўсім свеце. Карыстальнікі большасці з іх нават і не падазраюць пра гэта і працягваюць накіроўваць вірус на іншыя кампутары.

Вірус Storm распаўсюдзіўся па сетцы ў студзені 2007 года, ён быў замаскаваны пад паведамленне аб гібелі людзей ад ураганаў у Еўропе, а пазней ён рассылаўся як віншаванне ў сувязі з каляднымі і навагоднімі святамі. Зараз камп’ютарныя «піраты» могуць нанесці масіраваны ўдар па Дні закаханых.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0