Пра гэта паведаміла журналістам начальнік аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марына Юркевіч.

«Навучальныя заняткі для 1-8-х і 10-х класаў заканчваюцца 29 мая.

Апошнія званкі для 9-х і 11-х класаў празвіняць 30 мая. У гэтым навучальным годзе завяршаюць навучанне на ўзроўні базавай і сярэдняй адукацыі 22 745 навучэнцаў. Колькасць выпускнікоў базавай школы павялічылася на 770 чалавек, сярэдняй — скарацілася на 130 вучняў», — сказала Марына Юркевіч.

Апошнія званкі празвіняць у сталічных школах з 10.00 да 12.00, культурна-масавыя мерапрыемствы завершацца ў 21.00.

Ужо 1 чэрвеня школьнікі пачнуць здаваць экзамены, апошні з якіх пройдзе 12 чэрвеня. У гэты ж дзень у мінскіх школах адбудуцца выпускныя вечары.

Дарэчы, у парадку выключэння па ўзгадненні з адміністрацыямі раёнаў некаторыя школы правядуць іх на базе ўстаноў культуры. На сённяшні дзень такое рашэнне прынялі пяць школ.

У сувязі з правядзеннем апошніх званкоў і выпускных вечароў у Мінску 30 мая і 12 чэрвеня будзе абмежаваны продаж алкаголю.

Выключэнне складзе рознічны гандаль на аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?