Еўракамісія апублікавала новы праект рашэння крызісу з мігрантамі, у якім самым спрэчным пунктам стаў план прыёму нелегалаў па сістэме нацыянальных квот.

У рамках гэтага плана на працягу наступных двух гадоў плануецца прыняць у краіны Еўропы да 20 тысяч уцекачоў, выдаткаваўшы на гэта 50 млн еўра.

Еўракамісія заклікае краіны ЕС падзяліць выдаткі па апрацоўцы хадайніцтваў аб прадастаўленні прытулку. Італія і Грэцыя, куды ў асноўным і прыбываюць морам нелегалы, ужо не спраўляюцца з іх наплывам.

Паводле законаў ЕС, нацыянальныя квоты не распаўсюджваецца на Брытанію, Ірландыю і Данію.

Раздаюцца таксама патрабаванні узмацніць дзеянні па вяртанні на радзіму эканамічных мігрантаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?