Нацбанк да 17 верасня прыпыніў дзеянне ліцэнзіі ЗАТ «Н.Е.Б. Банк» на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў частцы асобных банкаўскіх аперацый, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

«Гэтае рашэнне прынята ў сувязі з невыкананнем ЗАТ «Н.Е.Б. [Норд Еўрапеан Банк] Банк» лiцэнзiйных патрабаванняў да велічыні нарматыўнага капіталу банка, нявызначанасцю перспектыў па яго нарошчванні, невыкананнем іншых ліцэнзійных патрабаванняў, устаноўленых Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь», — адзначылі ва ўпраўленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?