Калі вам скажуць, што існуе жывёльная электрычнасць, ці паверыце вы? А хочаце даведацца, як яно насамрэч? Тады прыходзьце да нас у пятніцу!

15 мая ладзіцца чарговая лекцыя па-беларуску ад «Знайдзі сваіх» пры падтрымцы TUT.BY. Гэтым разам гаворка пойдзе пра такіх фізікаў, як Гальвані і Вольта, іх жыццё, вынаходніцтвы і невыпадковыя выпадковасці. Просты і цікавы расповед пра знакамітых фізікаў рыхтуе кандыдат фізіка-матэматычных навук Уладзімір Калясенка разам з навуковым супрацоўнікам Рыгорам Русецкім. Вы зможаце не толькі пабачыць відэа цікавых эксперыментаў, але і паўдзельнічаць у некаторых з іх самі. 

У дадатак распавядзем цікавосткі пра адзінкі вымярэння — вольт, ампер ды ом; даведаемся, што такое гальванаметр і для чаго ён прызначаецца.

Нясумная навука ў цікавых эксперыментах і захапляльных дыскусіях — яшчэ і на беларускай!

Усіх чакаем а 19-й гадзіне ў пятніцу, 15 мая ў Галерэі TUT.BY. Уваход вольны!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?