Адкрыты чэмпіянат па відэагульні Guitar Hero пачнецца ў клубе Re:Public 3 чэрвеня з 18:30. Галоўным прызам стануць квіткі на Metropolis Fest, хэдлайнерамі на якім будуць Dream Theater, ды калекцыйныя выданні альбомаў гурту з аўтографамі яго ўдзельнікаў.

Удзел у чэмпіянаце вольны пры выкананні шэрагу ўмоў. Уваход на чэмпіянат для гледачоў вольны.

Чэмпіянат пройдзе ў версіі гульні «Guitar Hero: World Tour» па алімпійскай сістэме. «Спартыўныя снарады» — кансолі Sony PlayStation 3 і Xbox 360.

Песня Dream Theater «Pull Me Under» у Guitar Hero:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0