Да трох гадоў пазбаўлення волі прысуджаны 26-гадовы жыхар Гомеля, які згвалтаваў пенсіянерку. 

На момант злачынства, у лістападзе 2014 года, жанчыне было 86 гадоў. Як паведамілі у Гомельскім абласным судзе, абвінавачаны познім вечарам прабраўся ў кватэру да пенсіянеркі і з мэтай задавальнення сваіх сэксуальных патрэб згвалтаваў яе. 

Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Мужчына віну прызнаў поўнасцю, але адмовіўся ад давання паказанняў. Ён раней судзімы не быў, мае пачатковую адукацыю, не працуе. 

Па месцы адбывання пакарання асуджаны будзе прымусова лячыцца ад алкагалізму. 

Прысуд набыў моц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?