Чытач charter97.org Уладзімір распавёў пра інцыдэнт на футбольным матчы ў Пінску.

«9 мая быў звычайны матч другой лігі «Хваля» — «ЮА-Буд» у Пінску. Пасля шостага гола гулец «Хвалі» (заўважаю: гулец!) падбег да сектара заўзятараў пасля ўзяцця брамы. У выніку некалькі фанатаў проста ў сектары атрымалі ўдары ад працаўнікоў міліцыі. За што? За агульную радасць перамогі?

Вось яна, розніца культур: адны радуюцца, а іншыя, якія валодаюць уладай, помсцяць за парушэнне іх «дрымоты» на працы. Спадзяюся, гэты запіс трансляцыі па інтэрнэце захаваўся для Упраўлення ўласнай бяспекі, які робіць расследаванні для пацверджання фактаў збіцця простых людзей міліцыяй не толькі ў Баранавічах», — піша чытач.

Нагадаем, нядаўна адбылося брутальнае збіццё футбольных фанатаў. Перад матчам «Баранавічы» — «Днепр» 3 мая адбыўся канфлікт паміж АМАПам і фанатамі гаспадароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0