Сотні заўзятараў выбеглі на поле ў Кіеве вітаць перамогу днепрапятроўцаў, Reuters.com.

Украінскі «Дняпро» выйшаў у фінал Лігі Еўропы, выйграўшы ў Кіеве ў «Напалі» — 1:0 (першы матч — 1:1).

Яго супернікам будзе іспанская «Севілья», якая двойчы выйграла ў «Фіярэнціны» — 3:0 і 2:0. Фінал турніру пройдзе 27 мая ў Варшаве.

На 58-й хвіліне гол забіў Яўген Селязнёў. Галявы момант пачаўся з таго, што Яўген Канаплянка навесіў злева, Селязнёў «перавісеў» у паветры абаронцу «Напалі» Мігеля-Анхеля Брытаса і ў падзенні прабіў галавой пад перакладзіну - 1:0.

Але героем матчу стаў галкіпер украінцаў Дзяніс Бойка, які адбіў некалькі ўдараў.

Reuters.com

Reuters.com

Reuters.com

Reuters.com

Прэзідэнт ФК «Дняпро» Ігар Каламойскі сказаў пасля матчу:

«Віншую ўсю Украіну з выхадам «Дняпра» ў фінал — бо сёння гэта перамога ўсёй краіны.

Хачу прысвяціць сённяшні поспех усім заўзятарам нашай любімай каманды і, асабліва тым, хто не змог, і ўжо не зможа парадавацца гэтаму гістарычнаму поспеху. Тым, хто не дажыў да яго, абараняючы Радзіму. А да перамогі нам застаўся ўсяго адзін крок, і я жадаю нам усім яго зрабіць!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?