Паблiзу вёскi Вiшнi Касцюковiцкага раёна — за адзiн кiламетр ад дзяржаўнай мяжы — работнiкi Касцюковiцкай мiжрайiнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету выявiлi групу паляўнiчых з сямi чалавек, у якiх быў конь з санкамi i самаробны ўсюдыход (пнеўмаход на камерах). Падчас праследавання быў затрыманы грамадзянiн Расii, жыхар Бранскай вобласцi. Паляўнiчыя паспелi за гэты час павыкiдваць з санак ружжы, тры з якiх былi знойдзены дзяржiнспектарамi. Асобы ўладальнiкаў паляўнiчай зброi ўжо ўстаноўлены: усе яны — расiйскiя грамадзянамi. Дарэчы, адзiн з iх ужо з’явiўся ў мiжрайiнспекцыю. Акрамя таго, паблiзу памянёнай вёскi былi знойдзены два легкавыя аўтамабiлi з расiйскiмi нумарамi. У салонах машын знаходзiлiся чахлы ад ружжаў…
Расейцы прыехалі браканьерыць на самаробным усюдыходзе 2
Паблiзу вёскi Вiшнi Касьцюковiцкага раёну — за адзiн кiлямэтар ад дзяржаўнай мяжы — работнiкi мiжрайiнспэкцыi аховы жывёльнага i расьлiннага сьвету выявiлi групу паляўнiчых зь сямi чалавек, у якiх быў конь з санкамi i самаробны ўсюдыход (пнэўмаход на камэрах).
0
0
0
0
0
0