Баскетбалісты «Цмокі-Мінск» сёмы раз запар сталі чэмпіёнамі Беларусі, пераканаўча перайграўшы ў фінальнай серыі супернікаў з «Гродна-93» — 4:0.

Чацвёртую вікторыю ў серыі матчаў за золата падапечныя Ігара Грышчука атрымалі 14 мая на сваёй пляцоўцы - 112:70 (32:10, 26:17, 23:24, 31:19). Самым выніковым у складзе мінчан стаў Бранка Міркавіч, які набраў 22 ачкі.

У трох папярэдніх сустрэчах «залатой» серыі драконы таксама былі мацнейшымі - 112:80, 87:74 (на выездзе) і 101:56 (дома). У мінулым сезоне «Цмокі-Мінск» у фінальнай серыі перамаглі «Гродна-93» з лікам 3:1 (тады барацьба ішла да трох вікторый).

Мінулыя гады гродзенскія баскетбалісты 8 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі (1996, 1998-2004), яшчэ 10 разоў былі другімі. У актыве іх супернікаў па цяперашнім фінале было шэсць запар чэмпіёнскіх тытулаў (2009-2014), прычым усе яны заваяваны ў барацьбе з гродзенскай дружынай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?