Цукерберг адказвае на пытанне Парашэнкі. Кадр з відэа Q&A with Mark

Цукерберг адказвае на пытанне Парашэнкі. Кадр з відэа Q&A with Mark

Заснавальнік і кіраўнік Facebook Марк Цукерберг адмовіў Пятру Парашэнку ў просьбе адкрыцця асобнага офіса сацсеткі ва Украіне, перадае TJournal.

Па словах Цукерберга, кампанія можа адкрыць офіс ва Украіне, але пакуль гэтага не плануе, бо прытрымліваецца мінімальнай колькасці прадстаўніцтваў па свеце.

Сесія пытанняў і адказаў Цукерберга ў Менла-Парк (Каліфорнія) пачалася менавіта з украінскага пытання. Ён адзначыў, што просьба Парашэнкі аб адкрыцці ўкраінскага офіса стала самым папулярным запытам за гісторыю такіх мерапрыемстваў.

У каментарах да паста Цукерберга карыстальнікі масава падтрымалі просьбу Парашэнкі і выказвалі думкі аб тым, што запісы ўкраінцаў блакуюцца мадэратарамі з Расіі, якія прытрымліваюцца антыўкраінскіх настрояў.

Цукерберг падкрэсліў, што Facebook не мае офіса ў Расіі. Рускамоўны кантэнт мадэруюць рускамоўныя супрацоўнікі Facebook з офіса ў Дубліне (Ірландыя).

Facebook атрымаў багата скаргаў на розныя тэксты і самастойна прыняў вырашэнне аб іх выдаленні.

Адзіная памылка, якую прызнае Цукерберг, — некарэктнае пазначэнне прычыны выдалення. Карыстальнікам паведамлялася, што пасты выдаленыя за здымкі аголеных целаў («nudity»), калі сапраўднай прычынай былі «агрэсіўныя выказванні» («hate speech»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?