Меркаванні1111

Школьнікам намякнулі: хочаце выпіць на выпускным — падумайце пра гэта загадзя

Набліжаюцца апошнія званкі і выпускныя вечары ў школах. У Мінску ўжо папярэдзілі: 30 мая і 12 чэрвеня будзе абмежаваны продаж алкаголю.

Алкаголь — гэта зло, праз яго шмат бед у нашым жыцці. Дастаткова паглядзець міліцэйскія зводкі: дня не праходзіць, каб хтосьці не прырэзаў сабутэльніка. А часта распіваюць муж з жонкай, бацькі з дзецьмі. І тады ў адной сям’і адразу і труп, і сядзелец. Жахліва.

Але я пра абмежаванні.

За тры тыдні да апошняга званка школьнікам далі сігнал: хочаце адзначыць гарэлкай заканчэнне вучнёўства, закупляйцеся загадзя. Я бачу менавіта такі пасыл.

Сам скончыў школу 11 гадоў таму. Я не веру, што школьнікі, калі надумалі выпіць, адмовяцца ад гэтага: сапраўды закупяцца загадзя. Сярод выпускнікоў сустракаюцца ўжо і 18-гадовыя. І ім, па законе, можна і піць, і купляць алкаголь. А непаўналетнім нельга гэтага рабіць не толькі ў дзень апошняга званка альбо выпускнога, але і ва ўсе астатнія дні. Дык для чаго гэтыя абмежаванні?

Калі ініцыятары абмежавання так перажываюць за дзяцей, могуць арганізаваць патрулі каля крам. Лавіце за руку прадаўцоў, якія насуперак закону будуць адпускаць алкаголь непаўналетнім. 

Праўда, у такім абмежаванні будзе і выключэнне — рознічны гандаль на аб’ектах грамадскага харчавання ў разліў.

В.а. начальніка Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Алег Каразей на гэтым тыдні заявіў пра тое, што хутка будзе забаронены продаж алкаголю ва ўсіх крамах краіны з 22.00 да 09.00 (пакуль забарона дзейнічае па рашэнні райвыканкамаў — не заканадаўча). І рыхтуецца законапраект, згодна з якім спіртное знікне з заправак.

«Досвед многіх краін, кажа Каразей, сведчыць, што ў некаторых пытаннях дапамагаюць толькі жорсткія забаронныя рычагі. Астатнія меры могуць толькі спадарожнічаць. У дадзеным выпадку гаворка вядзецца пра фактары, якія падрываюць асновы галоўнай каштоўнасці — сям’і, а гэта сур’ёзная падстава для рашучых, бескампрамісных дзеянняў», — па выніках заяў міліцэйскага начальніка напісала прэс-служба МУС.

Але дзе гэтыя «бескампрамісныя дзеянні»? Чаму адразу не зрабіць больш жорсткімі ўмовы продажу алкаголю?

Напрыклад, толькі з 21 года. Разабрацца нарэшце з вытворцамі гарэлкі, якія пад гэтай жа маркай свабодна рэкламуюць пітную ваду. Забараніць нарэшце «чарніла» — таннае віно. Праблемы з алкаголем жа існуюць не першае дзесяцігоддзе. А ініцыяваць змены ў законе — ва ўладзе Міністэрства ўнутраных спраў. Ці праблема ў алкагольным лобі?

Вось увялі канфіскацыю аўто ў пітушчых кіроўцаў, і колькасць п’яных за рулём скарацілася.

Дык рашыце ж праблему п'янства, а не ўдавайце дзейнасць.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ: Сітуацыя на Дабрапольскім кірунку стабілізуецца

Аўтобусныя рэйсы Вільня — Мінск: Літва скарачае колькасць маршрутаў — у чым прычына?4

Беларускія бронемашыны «Кайман» паказалі на парадзе ў Беніне

Стаў вядомы час заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Трампа

У Віцебску праз 25 гадоў раскрылі забойства валютчыка і яго жонкі1

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць