Аляксандр Лукашэнка заклікае грамадзян не слухаць балбатуноў, якія абяцаюць лёгкае і шчаслівае жыццё, а трымацца за працоўныя месцы і сваімі рукамі ствараць матэрыяльны дабрабыт.

Аб гэтым ён заявіў сёння, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ «Мінскі трактарны завод».

«Вы павінны разумець сітуацыю, якая складваецца сёння. Трымайцеся за свае працоўныя месцы. Паменш слухайце балбатуноў», — сказаў Лукашэнка.

Па словах кіраўніка дзяржавы, сёння ў свеце разгарнулася жорсткая канкурэнцыя, адпаведна, беларускім прадпрыемствам неабходна выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю, у першую чаргу па дызайне і якасці.

«Па цане мы выйграем амаль у два разы на некаторых узорах. Гэта ўжо добра. Але не думайце, што так будзе заўсёды», — адзначыў беларускі лідар.

У большасці сваёй канфлікты і войны, якія адбываюцца ў свеце, маюць пад сабой эканамічную аснову, мяркуе ён. «Нафта, прыродны газ, металы, канчатковая рэалізацыя тавараў — там інтарэсы і асноўныя грошы. Ідзе барацьба аж да гарачай вайны. Нам у гэты цяжкі час, сярэдняй па памеры дзяржаве, трэба выстаяць, вытрымаць, захаваць краіну, вытворчасці і працоўныя калектывы», — падкрэсліў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што маючыя адбыцца сёлета прэзідэнцкія выбары — гэта экзамен для ўлады ў цэлым.

«І да гэтага іспыту мы павінны дастойна падрыхтавацца без усялякага папулізму, каб вы нас потым пасля выбараў не папракалі, што нешта паабяцалі, але пасля выбараў забыліся», - адзначыў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?