Пракуратурай Магілёўскай вобласці распачатая справа на падставе ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да намесніка дырэктара ААТ «Магілёўскі мясакамбінат».

Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі, кіраўнік падазраецца ў тым, што, ведаючы пра дэбіторскую запазычанасць аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю перад мясакамбінатам, арганізаваў заключэнне дадатковых пагадненняў да кантракта, якія павялічвалі тэрміны аплаты пастаўленай прадукцыі. Аднак гэтыя тэрміны таварыствам таксама не выконваліся.

Нягледзячы на гэта намеснік дырэктара ААТ у лютым—сакавіку 2014 года ініцыяваў далейшы водпуск мяса буйной рагатай жывёлы нядобрасумленнаму пакупніку больш як на 9 млрд. рублёў. Гэтая партыя ў выніку засталася не аплачанай.

Для арганізацыі папярэдняга расследавання крымінальная справа накіраваная начальніку ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?