Ля будоўлі Цэнтральнага аўтавакзалу зьмяняюць рух
Рух усяго транспарту на ўчастку сталічнай вуліцы Бабруйскай ад Ульянаўскай да Сьвярдлова будзе закрыты ад 2‑й гадзіны ночы 16 лютага да 5‑й раніцы 17 лютага.
Рух усяго транспарту на ўчастку сталічнай вуліцы Бабруйскай ад Ульянаўскай да Сьвярдлова будзе закрыты ад 2‑й гадзіны ночы 16 лютага да 5‑й раніцы 17 лютага.
А ад 17 лютага да часу, пакуль не пабудуюць новы комплекс Цэнтральнага аўтавакзалу, рух па гэтым участку вуліцы Бабруйскай будзе аднабаковым.
У сувязі з гэтым у раёне чыгуначнага вакзалу зьмяняюцца маршруты грамадзкага транспарту:
тралейбусныя №№ 4, 7, 36д, 44, 58 будуць ехаць па вуліцах Бабруйскай, Сьвярдлова, Кірава, Бабруйскай і далей па маршруце.
аўтобусныя №№ 3, 3а, 8, 43, 52, 52д, 79, 79д, 85, 102 будуць ехаць па вуліцах Сьвярдлова, Ульянаўскай, Бабруйскай.
аўтобусныя №№ 46, 74, 78 будуць ехаць па вуліцы Бабруйскай і разварочвацца на скрыжаваньні вуліцы Ульянаўскай з Бабруйскай.
Паводле minsktrans.by, БЕЛТА
Паглядзець зьмены на мапе