Грамадства1010

Студэнтам беларускіх ВНУ дазволілі пры паважных прычынах вяртацца ў інтэрнат уначы

Студэнтаў, якія спазніліся да закрыцця інтэрната па паважнай прычыне, вахцёры цяпер абавязаныя прапускаць ўнутр «без фіксацыі факту позняга вяртання», а значыць, і наступных санкцый. Ліст з адпаведным патрабаваннем Міністэрства адукацыі разаслала кіраўнікам ВНУ рэспублікі.

Што такое паважная прычына, у лісце не тлумачыцца

У лютым 2015 года беларускія студэнты выступілі з ініцыятывай адмяніць «каменданцкую гадзіну ў інтэрнатах», як летась гэта зрабілі студэнты ВНУ ў Расіі. Паводле правілаў унутранага распарадку большасць інтэрнатаў у рэспубліцы зачыняюцца ў 24.00 і адчыняюцца ў 6.00 раніцы. Многія студэнты скардзіліся на тое, што ноччу вахцёры іх ці не пускаюць наогул, або пакідаюць запіс аб познім вяртанні ў журнале, што ў далейшым пагражае «адпрацоўкамі» на карысць інтэрната.

Міністэрства адукацыі адрэагавала на просьбы студэнтаў лістом за подпісам намесніка міністра Віктара Якжыка, які быў разасланы ўсім ВНУ краіны. У дакуменце гаворыцца, што студэнтаў, якія вяртаюцца ў інтэрнат пасля 24.00 па паважнай прычыне, вахцёры павінны свабодна прапускаць унутр без якіх-небудзь запісаў у журнале. Каб скарыстацца гэтым правам, студэнту трэба альбо загадзя паведаміць дзяжурнаму аб спазненні (даведка з працы, заява на імя загадчыцы), альбо вусна растлумачыць прычыну свайго спазнення.

Што канкрэтна лічыцца «паважнай прычынай», не тлумачыцца. Нягледзячы на гэта, актывісты студэнцкай ініцыятывы «Інтэрнаты 24/7» лічаць адказ Мінадукацыі вялікім дасягненнем.

«Гэта наша сумесная перамога, і яна паказвае, як нават самыя складаныя праблемы могуць вырашацца разам! Улічыце, што гэты ліст у розных ВНУ можа выконвацца ў розныя тэрміны! Каб змены ўступілі ў сілу, неабходны загад рэктара ВНУ. Таму пішыце свайму кіраўніку прафкама і высвятляйце пра сітуацыю ў сваёй ВНУ «, — напісалі актывісты на старонцы суполкі ў сацыяльных сетках.

Актывісты прасочаць за тым, як ВНУ выконваюць рэкамендацыі Мінадукацыі

У бліжэйшы час актывісты маюць намер прасачыць за тым, як ВНУ будуць выконваць новыя рэкамендацыі Міністэрства адукацыі. Яны апытаюць студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах, а таксама накіруюць афіцыйныя запыты ў адміністрацыі ВНУ. Вынікі маніторынгу аддадуць на разгляд у Міністэрства адукацыі.

Тым часам у суполку «Інтэрнаты 24/7» студэнты пачалі дасылаць першыя лісты пра поспехі кампаніі. Сваю гісторыю распавяла студэнтка БДЭУ.

«Мы з хлопцам засядзеліся ў кавярні, у выніку прыйшла а палове першай, падыходжу, тузаю за ручку дзвярэй — адкрыта. Праходжу, кажу «добрай ночы» вахцёрцы і начной, яны ківаюць і адварочваюцца, я іду ў свой пакой. Яны нават нічога не запярэчылі, не папрасілі вусна растлумачыць прычыну затрымкі — наогул нуль увагі. Яны мяне, у прынцыпе, ведаюць у твар, днём без пропуску хаджу… Але калі месяца 1,5 назад спазнялася, спыталі, у чым справа».

Студэнты хочуць свабодна вяртацца ў інтэрнаты безадносна «паважных прычын»

Прадстаўнікі ініцыятывы адзначылі, што працягнуць дзейнічаць, пакуль у інтэрнатах не будзе гарантаваны кругласутачны і бесперашкодны доступ без пакаранняў або адпрацовак за спазненне. Прынцыпова важна, настойваюць актывісты, каб студэнтаў свабодна прапускалі незалежна ад таго, ёсць у іх паважная прычына ці не.

«Мы вельмі спадзяемся, што з уступленнем Беларусі ў Балонскі працэс да праблем студэнтаў і адміністрацыі ВНУ, і Міністэрства адукацыі будуць прыслухоўвацца яшчэ больш і ўспрымаць нас як паўнапраўных партнёраў. А ўсім студэнтам мы хочам пажадаць быць больш актыўнымі і дзейнічаць! Будзьце канструктыўнымі, і вас абавязкова пачуюць!»

Раней аўтары студэнцкай ініцыятывы праз сацыяльныя сеткі звярталіся з набалелым пытаннем да міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова. На адной з сустрэч са студэнтамі кіраўнік ведамства заявіў, што праблема каменданцкай гадзіны надуманая. Жураўкоў падкрэсліў, што адміністрацыя ВНУ нясе адказнасць за студэнтаў падчас іх вучобы — менавіта таму дзейнічае строгі парадак.

Незалежны эксперт, сябра Грамадскага Балонскага камітэта Уладзімір Дунаеў назваў каменданцкую гадзіну ў інтэрнатах «часткай рэпрэсіўнага механізму, які парушае акадэмічную свабоду». На яго думку, у беларускіх інтэрнатах вельмі шмат рэчаў, якія знаходзяцца ў супярэчнасці з традыцыйнымі універсітэцкімі нормамі.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Усе навіны →
Усе навіны

Адну з найвялікшых сінагог Беларусі прадаюць у Кобрыне

Той рэдкі выпадак, калі Лукашэнка сказаў праўду23

Былы беларускі футбаліст прыняў сан ксяндза1

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці5

У Вільні прайшоў «Чарнобыльскі шлях» з удзелам украінцаў і літоўцаў 6

«Каб Перамога засталася неабгаджанай тым, што кажуць на Захадзе». Што пакажуць у тэатрах да 9 Мая18

Неверагодная гісторыя кахання, пра якую некалі зніме стужку «Беларусьфільм»5

Пуцін учора павіншаваў расіян з вызваленнем Курскай вобласці. Z-блогеры яго абверглі

Самы гнуткі сенатар ЗША пасля крытыкі Трампам расійскіх удараў па Украіне нагадаў пра дадатковыя санкцыі супраць РФ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць