Дзяўчынай года паводле версіі Playboy стала 28-гадовая мадэль Дані Мазерс. Яна стала ўжо 56-й уладальніцай гэтага тытулу, які штогод прысуджаецца мадэлям часопіса.

Па традыцыі, цырымонія, на якой была абвешчаная дзяўчына года (Playmate of the year), прайшла ў маёнтку заснавальніка і ўладальніка часопіса 88-гадовага Х'ю Хэфнера.

У якасці прыза, які ёй уручыў Купер Хефнер (сын Х'ю Хэфнера), Дані Мазерс атрымала 100 тысяч даляраў і права год ездзіць на машыне Mini Cooper S Convertible.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?