Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў студзені 2008 года ў параўнаньні са сьнежнем 2007 году павялічыўся на 2,5 %. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу.

Урад загадваў на гэты год утрымаць інфляцыю ў межах 6-8 %, але нават па афіцыйных дадзеных за адзін месяц выбраная трэцяя частка гэтага ліміту.

Цікава, што інфляцыя ў Расеі склала ў студзені 2,4 %. Яна тлумачыцца там ростам сацыяльных выплатаў і заробкаў напярэдадні сакавіцкіх выбараў прэзыдэнта. Летась інфляцыя ў Беларусі паводле афіцыйнага падліку (каля 12 % за год) адставала ад расейскай (14 %) ці ўкраінскай (17 %).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?