Foto: DELFI

Foto: DELFI

«Па фінансавых прычынах мы не можам забяспечыць бяспеку наведвальнікаў на выставе і прыняць неабходныя меры супраць выказаных ўчора вусных пагроз, таму сёння выстава-акцыя будзе зачынена», — заявілі арганізатары агенцтву LETA.

Мастак Some1 растлумачыў, што ідэя інсталяцыі «Дысідэнт» заключалася ў гларыфікацыі матэрыяльнага свету ў жыцці індывіда. «Грошы ў дадзеным выпадку сімвалічна выяўленыя ў выглядзе крыжа, а распятая на ім фігура — гэта бізнэсовец», — растлумачыў аўтар інсталяцыі.

«Канцэпцыя выставы не з'яўляецца ні палітычнай, ні радыкальнай, а, наадварот, гэта духоўна-мастацкае пасланне, якое дапускае бясконцыя магчымасці інтэрпрэтацыі», — падкрэсліў мастак.

Ён асабіста прынёс прабачэнні ўсім, хто няправільна ўспрыняў выяўленае ў інсталяцыі пасланне і ўбачыў у распятай на крыжы фігуры рысы Пуціна або іншага чалавека. Як патлумачыў Some1, «гэта быў не Пуцін, а бізнэсовец з Італіі».

Учора пасольства Расіі ў Латвіі накіравала Міністэрству замежных спраў ноту ў сувязі з інсталяцыяй, якая нагадвае ўкрыжаванага прэзідэнта Пуціна.

Пасольства ў сваёй заяве піша, што перформанс выклікае ў мінакоў абурэнне і агіду, і такога роду правакацыйнае «мастацтва» недапушчальна ў краіне, якая старшынствуе ў Радзе ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?