Відэа з'явілася на афіцыйным канале «Студыі Квартал 95» на Youtube.
«Квартал» зноў высмейвае рэаліі ўкраінскія рэаліі і новае кіраўніцтва. Нават Пуцін адыходзіць у цень.
З навінак «Квартала» — чарговае вяртанне Януковіча (у Заходняй Украіне мяне ніхто шукаць дакладна не будзе, кажа ён) і першы выхад на сцэну міністра Авакава ў выкананні Уладзіміра Зяленскага. Жартуюць ужо і са звароту Парашэнкі да Цукерберга.
На 28-й хвіліне Януковіч кажа: «Вось беларусам пашанцавала, у іх 20 гадоў адзін і той жа». Парашэнка падхоплівае: «Вось-вось, я пракіраваў толькі год, а мне кажуць, што ўжо надакучыў».
0
0
0
0
0
0