Фота было зроблена з кратэра Гейла марсахода NASA Curiosity (на другім фота) 15 красавіка 2015, аднак публікацыя адбылася толькі праз месяц.

Гэта першы захад, зняты каляровы камерай Curiosity - на фотаздымках толькі быў адрэгуляваны баланс белага для лепшай выразнасці.

Пыл у атмасферы Марса вельмі дробнадысперсны, што дазваляе святлу блакітнага спектру праходзіць праз атмасферу больш эфектыўна, чым святлу з іншай даўжынёй хвалі. Гэтая асаблівасць марсіянскай атмасферы прыкметная ў пачатку і канцы сутак, прычым блакітнае святло лепш бачнае побач з Сонцам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?