Амаль сорак ліфтаў спыніліся ўвадначас у адным з раёнаў Берасьця, адразу на шасьці вуліцах.

Пацукі перагрызьлі мнагажыльны кабель, цалкам зьелі плястыкавую ізаляцыю, апрацаваную, дарэчы, спэцрошчынай ад грызуноў. Адбылося кароткае замыканьне і абрыў сувязі між ліфтамі і дыспэтчарскай.

Гэта ўжо чацьвёрты выпадак запар. Апошні кабэль не пратрымаўся й чатырох дзён.

Гэты пацучыны пір каштаваў Берасьцейскаму ЖРЭУ мільён рублёў. Санітарныя службы апрацоўваюць атрутай сутарэньні жылых дамоў, а за апрацоўку камунікацыйных люкаў у баку ад жылога масіву іх уладальнікі плаціць ня хочуць, бо, кажуць, не абавязаныя.

Паводле ont.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0