Рок-гурт Brutto запісаў новы альбом. Пра гэта лідар гурта Сяргей Міхалок распавёў у інтэрв'ю «Украінскай праўдзе». Музыка кажа, што зараз новы альбом зводзяць: «Зробім такое, каб здзівіць саміх сябе».

Па словах Міхалка, у Brutto ён знарок спрабаваў адмовіцца ад усяго, што апошнім часам выкарыстоўваў у «Ляпісах». Але цяпер ён збіраецца вярнуцца да больш глыбокіх тэкстаў, якія пісаў раней: «Далей строіць з сябе Агнію Барто і пісаць знарочыста прымітыўныя тэксты я не буду. Я вярнуся да той паэзіі, якая мне блізкая. Я вярнуся да нейкіх метафар, і гэта будзе падобна да «Жалезнага» ці «Воінаў святла». Гэта мне як аўтару хочацца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?