Захопленых напярэдадні байцамі батальйона «Айдар» расейцаў завуць Аляксандр Аляксандраў і Яўгеній Еравееў.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў луганскі лекар Рыгор Максімец, перадае УНІАН.

Ён распавёў, як гэтыя двое вайскоўцаў патрапілі ў палон.

«Учора, 16.05.15, спецназ РФ атакаваў з акупаванага Луганска ўкраінскі горад Шчасце. Па словах двух параненых палонных расейцаў з Самары (в / ч спецназа з г.Тальяці, раскватараваных у Луганску), дастаўленых у медслужбы батальёна «Айдар» і 59-га шпіталя — іх увяло ў зман камандаванне, якое паведаміла, што «Айдар» выведзены з Шчасця, пакінуў ТЭС і яны хацелі паглядзець - ці так гэта «, - распавёў ён.

Па словах Максімца, аднаго з дыверсантаў клічуць Саша Аляксандраў, яму наклалі на перабітую сцегнавую костку апарат знешняй фіксацыі.

«Другога дыверсанта, дарэчы, клічуць Яўген Еравееў (афіцэр расійскага спецназу)», - дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?