Па выніках чэмпіянату свету ў Чэхіі, які завяршыўся перамогай зборнай Канады, быў сфармаваны склад груп наступнага планетарнага форуму, што з 6 па 22 мая 2016 года прыме Расія.
Канада ўчора ў фінале разграміла Расію — 6:1
Зборная Беларусі (дзявятае месца ў рэйтынгу ІІХФ) вызначана ў групу «А», матчы якой адбудуцца на лёдзе спартыўнага комплексу «Юбілейны» ў Санкт-Пецярбургу.
Група А (Санкт-Пецярбург): Канада, Фінляндыя, ЗША, Славакія, БЕЛАРУСЬ, Францыя, Германія, Венгрыя.
Група B (Масква): Расія, Швецыя, Чэхія, Швейцарыя, Латвія, Нарвегія, Данія, Казахстан.