Прэм'ер Сяргей Сідорскі паведаміў, што ў 2007 годзе ў Беларусь прыцягнута больш за 5,4 млрд даляраў замежных інвэстыцыяў, у тым ліку ўпершыню — 1,3 млрд даляраў прамых замежных інвэстыцыяў.

У цэлым за 2007 год інвэстыцыі ў гаспадарку, унутраныя і замежныя, склалі 25,3 трлн. рублёў. Пра гэта Сідорскі заявіў 12 лютага на паседжаньні Савету міністраў.

У 2008 годзе плануецца прыцягнуць у асноўны капітал 34,5 трлн рублёў інвестыцый. Праўда, у студзені выканаць заплянаваны паказчык не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?