Генеральны дырэктар расійскага «Першага канала» Канстанцін Эрнст распавёў, што якасць «Першага канала» пагоршыцца з-за эканамічнага крызісу, але, паводле яго слоў, гледачы не заўважаць гэтага.

Інтэрв'ю з Эрнстам было апублікавана на сайце ТАСС у панядзелак.

«Ужо відавочна, што крызіс гады на два. Мінімум. Да канца года тэлегледачы не заўважаць пагаршэння якасці. Мы працягнем паказваць серыялы, знятыя яшчэ ў «тлустыя» гады, а што праграмы будуць крыху прасцейшымі, але не настолькі, каб гэта моцна кідалася ў вочы», — распавёў ён.

Эрнст таксама дадаў, што па-сапраўднаму крызіс «накрые» канал у другой палове 2016 і пазней.

На праграмах гэта адаб'ецца ўжо бліжэйшай восенню. У студзені 2015 года, у параўнанні са студзенем 2014, рэклама на «Першым канале» знізілася да 37%. Сітуацыя, сказаў Эрнст, стабілізуецца, але на такіх лічбах, якія «зусім не радуюць» кіраўніцтва канала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?