Фота з сайта wesayyesprogram.com

Фота з сайта wesayyesprogram.com

Нацыянальны правайдар «Белтэлекам» абвясціў на сайце Нацыянальнага цэнтру маркетынгу і кан’юнктуры цэн тэндар на закупку «апаратна-праграмнага комплексу, што ажыццяўляе збор і захоўванне звестак пра наведванне карыстальнікам інтэрнэт-рэсурсаў, блакаванне Інтэрнэт-рэсурсаў, заўважыў Electroname.

Пажаданая цана абсталявання і характар яго функцыянавання не называюцца. Абсталяванне мае быць пастаўленае да 16 верасня 2015 года.

Сакратар конкурснай камісіі патлумачыў «Нашай Ніве», што не мае права каментаваць прэсе ход закупак і параіў звярнуцца ў прэс-службу. Прэс-служба «Белтэлекам» на момант публікацыі не адказвала.

Абсталяванне можа закупацца для прывядзенне блакіровак у адпаведнасць з пастановай ААЦ ад 19 лютага, што ўдакладніла парадак блакіровак інтрэнэт-рэсурсаў у Беларусі ды дала права блакаваць не толькі сайты, але і ўсе магчымыя сродкі доступу да іх. Беларускія спецыялісты сумняваліся ў мэтазгоднасці і тэхнічнай магчымасці апошняга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?