У сярэдняй школе № 71, што па адрасе Каржанеўскага, 29 дзякуючы сумесным дзеянням намесніка дырэктара па выхаваўчай працы і ўчастковага інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх маёра міліцыі Андрэя Дземідовіча, удалося затрымаць непаўнагадовую школьніцу са спайсамі.
Як паведаміў прэс-афіцэр Кастрычніцкага РУУС Леанід Ушэнін, пільны педагог звярнула ўвагу на адну з дзяўчат-падлеткаў, якая па знешніх прыкметах знаходзілася ў стане наркатычнага ап'янення. Пры аглядзе заплечніка ў яе выяўлена некалькі скруткаў з курыльнай сумессю.
Дзеянням школьніцы даецца прававая ацэнка.
Намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 71 за дапамогу ў раскрыцці злачынства ўручана падзяка ад начальніка раённага ўпраўлення ўнутраных спраў палкоўніка міліцыі Андрэя Сачкова.