Пэт Лафлин па мянушцы «Big Daddy» на спаборніцтвах «Kia Extreme Games» у Шанхаі, Кітай, здзейсніў шалёную штуку: пераскочыў з ровара на ровар літаральна ў палёце ў агромністай рампе.
Як можна пабачыць на відэа, пераскочыць у Пэта атрымалася не з першай спробы. Паспяховы пераскок — на 1:20.
«Big Daddy меў трохі досведу ў гэткіх справах, але ніколі ў такіх маштабах», — кажуць у апісанні відэа.
0
0
0
0
0
0